Партыя БХД атрымала 8 адмоваў у памяшканні
Агулам партыя падала 14 заявак на памяшканне для правядзення 4-га ўстаноўчага з'езду. Ён прызначаны на 17 снежня.
Адмовілі ўжо Міжнародны адукацыйны цэнтр IBB, Палац мастацтваў, кінатэатры "Цэнтральны" і "Аўрора" ды іншыя ўстановы. Як паведамляе прэс-служба БХД, зазвычай адмовы стандартныя: памяшканне ў гэты час будзе занятае. Самую арыгінальную адмову даў дырэктар кінатэатра "Цэнтральны". Па яго словах, кінатэатр ужо тройчы адмаўляў БХД раней і зараз таксама не збіраецца даваць памяшканне ў арэнду.
Калі БХД не атрымае памяшкання для з'езду, яе сябры гатовыя сабрацца ў прызначаны час на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.