Партыя БНФ хоча пікетаваць амбасаду Казахстана
Пакуль што партыя рыхтуе адпаведную заяўку.
Такім чынам Партыя БНФ плануе выказаць пратэст супраць дзеянняў сілавікоў Казахстана, якія 16 снежня ўжылі сілу супраць мітынгоўцаў. Нагадаем, гэта прывяло да гібелі і раненняў пратэстоўцаў у Жанаазене.
Па словах лідара партыі Аляксея Янукевіча, якія перадае БелаПАН, з дапамогай пікету актывісты хочуць звярнуцца не толькі да казахстанскіх уладаў, але і прыцягнуць увагу беларускага грамадства. Палітык заяўляе, што Беларусі нявыгадная інтэграцыя з рэжымамі, небяспечнымі нават для ўласных грамадзян. Нагадаем, што Беларусь разам з Казахстанам і Расіяй уваходзіць у Мытны саюз і Адзіную эканамічную прастору.