Партыя БНФ перасялілася ў новы офіс
Гэта цокальнае памяшканне жылога дома на вуліцы Чарнышэўскага ў Мінску.
Папярэднюю дамоўленасць партыя мае са ЖРЭА Першамайскага раёна сталіцы. Канчатковую згоду на трохгадовую арэнду павінен даць Мінгарвыканкам.
Як паведаміў "Беларускаму партызану" намеснік старшыні ПБНФ Рыгор Кастусёў, памяшканне яшчэ вымагае сур'ёзнага рамонту. Фактычна, партыя БНФ абавязалася з 1 лістапада аплачваць камунальныя паслугі.
Нагадаем, што сёлета партыя змяняе ўжо трэці офіс.