Партыя БНФ выселіцца да канца месяца?

Пра гэта ішла гаворка на партыйным сойме ў суботу, паведамляе "Беларускі партызан". Старшыня партыі Аляксей Янукевіч кажа, што дамовіцца з новым уладальнікам будынку не ўдаецца. Цяпер партыя шукае новае памяшканне пад офіс.

Нагадаем, што ўлетку ПБНФ была вымушаная пакінуць Сядзібу на праспекце Машэрава, 8 і перасялілася на вуліцу Крапоткіна, 93-А. Аднак неўзабаве змяніўся ўладальнік будынка. Новы ўласнік хоча скасаваць арэнду.