Большасць палякаў Беларусі прагаласавала за партыю Качынскага

На польскіх парламенцкіх выбарах большасць палякаў, якія жывуць у Беларусі і маюць права голаса, прагаласавалі за партыю “Права і Справядлівасць” Яраслава Качынскага. Пра гэта паведамляе польскі тэлеканал TVN24.

Агулам за “Права і Справядлівасць” у нашай краіне прагаласавала 99 чалавек. “Грамадзянская Платформа”  Дональда Туска атрымала 75 галасоў.

У Мінску, дзе галасавала большасць польскіх грамадзян (больш за 110), “Грамадзянскую Платформу” падтрымала 44 выбаршчыкі, а “Права і Справядлівасць” — 36. У сваю чаргу, у Гродне і Брэсце выйграў ПіС. У трох камісіях у Беларусі ў спісах выбаршчыкаў было зарэгістравана каля 240 чалавек. Яўка ж склала больш за 90%.