Партыю БНФ высяляюць з офіса
Разам з Партыяй БНФ выселяць грамадскае аб'яднанне "БНФ "Адраджэньне", а таксама іх мінскія гарадскія і абласныя структуры.
Такое рашэнне 10 траўня прыняў Гаспадарчы суд Мінску. З пазовам пра высяленне структур Партыі БНФ выступіла ЖРЭА Савецкага раёна сталіцы. У судзе яго прадстаўніца растлумачыла нежаданне працягваць арэнду офіса неабходнасцю яго далейшага выкарыстання для ўласных патрэбаў. Там, маўляў, будуць размешчаныя ўласныя службы камунальнікаў.
Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў паведаміў БелаПАН, што рашэнне гаспадарчага суда будзе абскарджанае.
У Сядзібе на праспекце Машэрава, 8 арганізацыі былі з 1992 года.