"Партызан" шукае падтрымку ў Мінгарвыканкаме

Як паведамляе "Прессбол",  гендырэктар "Партызана" Людас Румбуціс атрымаў прыём у кіраўцтва спортупраўлення Мінгарвыканкама. Клуб хоча атрымаць падтрымку хаця б на паўгода, каб працягнуць пошук фундатара. Магчыма, "Партызан" спадзяецца ўсё ж пераканаць расійскі "Газпрам" у прывабнасці свайго праекта.

Нагадаем, што да 31 студзеня клуб павінен пацвердзіць удзел у будучым чэмпіянаце Беларусі.