Парушальнікі закону сталі дабрачынцамі
Чацвёра жыхароў Пінскага раёна пералічылі два мільёна рублёў на рахунак спецыялізаванай агульнаадукацыйнай школы ў весцы Малоткавічы.
Як піша газета “Полесская правда”, гэтыя ахвярадаўцы трапіліся на крадзяжах і такім чынам спрабуюць пазбегнуць крымінальнай адказнасці.
Справа ў тым, што яны упершыню трапіліся ў рукі міліцыянтаў, і калі змогуць давесці, што ўсвядомілі сваю віну і сталі на шлях выпраўлення, то маюць шанец застацца на волі і атрымаць толькі адміністратыўнае пакаранне.