"Пары Сэн-Жэрмен" просіць перанесці матч з БАТЭ
Кіраўніцтва ПСЖ папрасіла УЕФА перанесці першы матч 1/16 фінала Лігі Еўропы, запланаваны на будучы чацвер.
Гэтую просьбу кіраўніцтва парыжскага клуба абгрунтоўвае марозным надвор'ем, якое сіноптыкі абяцаюць на гэты дзень у Беларусі, паведамляе lequipe.fr.
"Мы гатовыя гуляць апоўдні або а 14 гадзіне дня ў выпадку неабходнасці. Спадзяюся, у УЕФА знойдуцца адказныя працаўнікі, якія прымуць правільнае рашэнне ў гэтай сітуацыі", — адзначыў галоўны трэнер "Пары Сэн-Жэрмен" Антуан Камбуарэ.