ПАСЕ занепакоеная лёсам Саннікава

Ён выказаў глыбокую заклапочанасць сітуацыяй вакол асуджанага кандыдата ў прэзідэнты , паведамляе БелаПАН. Херкель адзначыў, што ні сям'я, ні адвакаты не атрымалі ніякай інфармацыі аб месцазнаходжанні Саннікава і акалічнасцях яго знікнення.

Нагадаем, што 16 лістапада з палітыкам павінен быў сустрэцца яго адвакат, аднак у бабруйскай калоніі заявілі, што Саннікава перавялі. Куды ён этапаваны, у сувязі з чым і на якой падставе гэта зроблена, адвакату не патлумачылі.