Паседжанне Еўранэсту пачалося без Беларусі

Парламэнтары з Беларусі на першае паседжанне Еўранэсту не запрошаныя. Як нагадвае Радыё "Свабода", Еўрасаюз выступіў супраць іх удзелу з прычыны жорсткага падаўлення акцыі пратэсту ў Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

Паседжанне Еўранэсту будзе прысвечанае пераважна працэдурным пытанням і абранню кіруючых органаў асамблеі. У праграме "Усходняе партнерства" ўдзельнічаюць Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна.