Пасля 29 снежня ў Беларусі з'явяцца новыя грошы
Мадыфікаваныя банкноты па 50 рублёў i 50 тысяч рублёў увойдуць у абарачэнне пасля 29 снежня.
Пра гэта Еўрарадыё распавёў намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі Нацбанка Міхаіл Журавовіч.
На гэтых банкнотах будуць змененыя напісы згодна з новымі правіламі беларускай арфаграфіі:
Журавовіч: "Две банкноты Нацыянальнага банку намiналам 50 рублёў i 50 тысяч рублёў. Дзе па старых правілах слова "пяцьдзясят" пісалася "пяцьдзесят", з літарай "е". Цяпер жа будзе напісана літара "я". Банкноты гэтыя падрыхтаваныя на базе раней існуючых банкнот, такіх жа наміналаў, узору 2000 году".
Журавовіч кажа, што ў абарачэнні будуць хадзіць як старыя, так і новыя купюры. Новыя банкноты будуць крыху адрознівацца ад старых ступенню абароненасці. У прыватнасці, на 50-рублёвых купюрах не будзе ахоўнай ніткі. У Нацбанку ўпэўненыя, што падрабляць такія дробныя банкноты нявыгадна. 

Фота: Нацбанк Беларусі