Пасля акцыі пратэсту прадпрымальнікі дамагліся саступак

Арэндная стаўка будзе павышана на 10%, а камунальныя плацяжы зніжаныя на 20-25%.

Нагадаем, што ў пачатку кастрычніка "Сакрэт", дзе працуюць каля 400 прадпрымальнікаў, перайшоў да новага ўладальніка. Той узняў арэндную плату з 45 да 120 еўра за квадратны метр. 23 кастрычніка прадпрымальнікі правялі акцыю пратэсту ды перадалі ў міліцыю калектыўны зварот з нагоды магчымага махлярства з боку новага ўласніка.

Кіраўнік рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка кажа, што задаволены тым, што ўдалося адстаяць правы прадпрымальнікаў і заключыць новыя дамовы на прымальных умовах. Ён адзначае, што мясцовыя ўлады пачулі прадпрымальнікаў і падтрымалі іх, інфармуе БелаПАН.

Фота — Еўрарадыё, БелаПАН