Пасля гібелі школьніка звольнілі чыноўнікаў ад адукацыі
Сваіх пасадаў пазбаваліся старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Уладзімір Шчэрба і начальнік упраўлення адукацыі Фрунзенскага раёна Станіслаў Койпаш.
У Мінгарвыканкаме і ўпраўленні адукацыі факты звальнення пацвярджаюць, але прычыны не называюць. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ёй стала гібель вучня трэцяга класа мінскай 23-й школы, інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, трагічнае здарэнне адбылося вечарам 13 лістапада. Каля ўваходу ў школу на хлопчыка наехаў аўтамабіль "Паршэ-Каен", ён памёр на месцы. Выпадак атрымаў шырокі грамадскі рэзананс, была распачатая крымінальная справа. Выказваўся наконт гэтай трагедыі і кіраўнік дзяржавы, Лукашэнка раскрытыкаваў гарадскія ўлады і міліцыю за кепскую арганізацыю бяспекі дзяцей.
Фота — bymedia.net