Пасля хваробы памёр муфцій Беларусі Ісмаіл Варановіч
Кіраўніку беларускіх мусульманаў ішоў 80-ы год.
Ісмаіл Варановіч нарадзіўся 22 снежня 1931 года ў Клецку ў татарскай сям'і. У канцы 80-х гадоў ён быў адным з ініцыятараў мусульманскага адраджэння ў Беларусі, адзначае сайт "Іслам у СНД". А ў 2002 годзе Варановіча абралі муфціем Духоўнага кіраўніцтва мусульман у Рэспубліцы Беларусь.