Пасля перапынку аднаўляюцца матчы Лігі чэмпіёнаў

Сёння на футбольных палях Старога Свету пройдуць чарговыя матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў. Два з іх ўбачаць на сваіх тэлеэкранах беларускія заўзятары.

У 21.35 Першы тэлеканал пачне прамую трансляцыю з Мадрыда, дзе іспанскі "Рэал" прыме французскі "Ліён". Тэлеканал "НТБ-Беларусь" у 22.50 пакажа сустрэчу каманд групы А "Манчэстэр Сіці" - "Вільярэал".

Барысаўскі БАТЭ заўтра у гасцях згуляе з “Міланам”. Гульню ў прамой трансляцыі пакажа Першы нацыянальны. Пачатак у 21.35.