Пасля працяглай хваробы памёр бацька Сяргея Міхалка
Пра гэта паведамілі прадстаўнікі гурта "Ляпіс Трубецкой" на афіцыйным профілі гурта ў Facebook.
У сувязі з гэтым перанесеныя тры канцэрты ў Расіі.
Бацька Сяргея Міхалка, Уладзімір — былы вайсковец. Разам з сям'ёй ён жыў у Нямеччыне, Сібіры і на Алтаі, а напрыканцы 1980-х гадоў вярнуўся ў Мінск, паведамляе belsat.eu.
Пасля таго як "Ляпіс Трубецкой" трапіў у Беларусі пад забарону, Сяргей Міхалок разам з гуртом заставаўся пераважна ў Расіі, даваў канцэрты таксама ва Украіне.