Пасля выбуху ў Серабранцы адсяляюць цэлы пад’езд

Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкаму, у горадзе стварылі два штабы (гарадскі і раённы) па ліквідацыі наступстваў надзвычайнага здарэння.

Жыхарам разбураных і часткова пашкоджаных кватэраў прапануюць варыянты часовага жылля: пасяліцца ў сваякоў, або пераехаць у спецыяльны дом інвалідаў №1 па праспекце Ракасоўскага ці ў гатэль Белдзяржцырка.

Таксама вызначаюцца арганізацыі, якія будуць выдаваць заключэнні па стане дома і далейшым дзеянням.

Выбух бытавога газа адбыўся 23 лютага каля 17.00. У выніку здарэння загінулі два чалавекі, асобы якіх яшчэ высвятляюцца.