Пацярпелы Саакян пакінуў залу суда на знак пратэсту
Самвел Саакян хацеў, каб у суд выклікалі спецназаўцаў падраздзялення "Алмаз", якія затрымлівалі Канавалава, Кавалёва і Пачыцкую.
Супраць гэтага выказалася дзяржабвінавачванне. Суддзя Аляксандр Федарцоў падтрымаў пракурораў. Гэта, як адзначае tut.by, і выклікала абурэнне пацярпелага.
Саакян працытаваў суду выказванні Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што ў гэтай справе няма чаго хаваць. Пацярпелага падтрымалі адвакаты абвінавачваных і шматлікія пацярпелыя, якія знаходзіліся ў зале.
Адвакат абвінавачванага Кавалёва Станіслаў Абразей таксама прасіў выклікаць Канстанціна Зайцава. Яго адбіткі пальцаў былі зафіксаваныя на самаробным выбуховым прыстасаванні 2008 года. Зайцаў з'яўляецца інжынерам–піратэхнікам спецпадраздзялення "Алмаз", які абясшкоджваў знойдзеную прыладу 3 ліпеня 2008 года. Суд адзначыў, што Зайцаў цяпер знаходзіцца ў камандзіроўцы і лічыць гэтую прычыну паважнай.