Пацярпелым ад тэракту акажуць "комплексную дапамогу"

"Цяпер ва ўрадзе рыхтуецца праект указа па даручэнні кіраўніка дзяржавы, дзе разглядаецца гэтае пытанне комплексна, каб аказаць максімальную падтрымку сем'ям загінулых і пацярпелых", — цытуе БЕЛТА віцэ-прэм'ера.

Намеснік кіраўніка урада дадаў, што дапамога, якая ўжо аказана пацярпелым падчас тэракту і сем'ям загінулых, з'яўляецца першаснай. "Гэта тое, што зрабіў Мінгарвыканкам", — адзначыў віцэ-прэм'ер.

Ён запэўніў журналістаў, што ўсе грошы, сабраныя на дабрачынным рахунку, будуць выкарыстаны толькі паводле мэтавага прызначэння.