Пацярпелыя ў Турцыі беларусы прылятаюць у Мінск у чацвер
Пра гэта заявіў прадстаўнік турфірмы Tez Tour Аляксей Базылеў.
Самалёт з беларускімі турыстамі на борце выляціць з Ізміра 16 чэрвеня ў 9.50 і прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" у 12.30, перадае БЕЛТА. Па словах Базылева, пакуль што пацярпелыя турысты размясціліся ў пяцізоркавым гатэлі.
Самаадчуванне беларусаў ацэньваецца як здавальняючае.
Нагадаем, нашыя суайчыннікі трапілі ў аўтамабільную аварыю 14 чэрвеня па шляху ў аэрапорт Бадрума. Аўтобус, у якім яны ехалі, двойчы перакуліўся. Паводле адной з версій турэцкай паліцыі, кіроўца заснуў за рулём.