Пацыфісты спрабавалі ўзяць штурмам офіс NATO у Брусэлі

Акцыю пад лозунгам "NATO game over" ("NATO, гульня скончылася") падрыхтавалі бельгійскія арганізацыі Vredesactie і Action pour la Paix. Яна мела сімвалічны характар. Арганізатары прапаноўвалі павесіць замкі на дзвярах галоўнага офіса Паўночнаатлантычнага альянсу. Аднак прайсці на тэрыторыю большасці дэманстрантаў перашкодзілі ўзмоцненыя атрады паліцыі.

Праваахоўнікі арыштавалі каля 500 актывістаў, інфармуе РБК. У паліцыі кажуць, што большасць з іх будуць адпушчаныя праз 24 гадзіны.