Павел Часноўскі сыходзіць з БАТЭ
У яго скончыўся тэрмін дзеяння кантракту.
Аб новым бакі дамовіцца не здолелі. Зараз Павел вольны самастойна вырашаць свой далейшы лёс, паведамляе сайт барысаўскага клуба.
Нагадаем, што Часноўскі прыйшоў у БАТЭ ў канцы траўня мінулага года. Барысаўскі клуб падзякаваў Паўлу за супрацоўніцтва і пажадаў поспехаў у далейшай кар'еры.