Павел Вінаградаў знік у міліцыі?
Жонцы грамадскага актывіста Святлане ў міліцыі кажуць, што Паўла там няма.
Пра гэта Святлана Вінаградава распавяла ў каментары Еўрарадыё:
Вінаградава: "У дзяжурнай часці кажуць, што яго там няма. У судзе ўвогуле нічога не гавораць. Вось я еду, каб на месцы пытацца".
Нагадаем, што актывіста затрымалі сёння зранку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Вінаградаў паспеў паведаміць жонцы, што яго вязуць у Першамайскае раённаё ўпраўленне міліцыі.
Не выключана, што Вінаградава затрымалі за "цацачную акцыю", зладжаную два дні таму. Цацкі былі выстаўленыя насупраць Нацыянальнай бібліятэкі — акурат у Першамайскім раёне сталіцы.
Фота — svaboda.org