Паводка на Магілёўшчыне адступае

Узровень вады на буйных рэках (Днепр, Сож, Бярэзіна) працягвае расці, але ўжо не такімі тэмпамі — ад 5 да 12 сантыметраў за суткі. Гэта лічыцца павольным тэмпам. А на малых рэках вада пачала наадварот спадаць. Гідролагі адзначаюць, што калі бліжэйшымі днямі не будзе моцных ападкаў, то вада спадзе і ў буйных рэках, паведамляе БЕЛТА.