Паводле росту цэн Беларусь лідыруе ў Еўропе

Пра гэта 28 сакавіка паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Пры параўнанні індэксаў спажывецкіх цэн у 19 краінах высветлілася, што найбольш дынамічна раслі цэны ў Беларусі. У лютым рост склаў 2,7% адносна студзеня, а адносна снежня 2010 года ён склаў 4,2%, што робіць краіну безумоўным лідарам паводле росту цэн у Еўропе.