Няхайчык перайшоў у маскоўскае "Дынама", а Глеб — у "Вольфсбург"
Трансферную дамову БАТЭ падпісаў у апошні дзень лета, 31 жніўня.
Павел Няхайчык стаў другім футбалістам, які перайшоў з БАТЭ ў маскоўскі клуб гэтым летам, адзначае прэс-служба барысаўскага клуба. Нагадаем, што перад гэтым у "Дынама" перайшоў Ігар Шытаў.
Няхайчык абараняў колеры барысаўчан амаль 7 гадоў. За гэты час у складзе галоўнай каманды БАТЭ ён правёў у чэмпіянатах Беларусі роўна 100 матчаў, забіў 18 галоў, зрабіў 14 выніковых перадач.
Гэтым летам ён дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі.
Аляксандр Глеб у бліжэйшы год будзе гуляць за нямецкі "Вольфсбург", які арандаваў беларускага футбаліста ў "Барселоны". Пра гэта Еўрарадыё паведаміў агент Глеба Мікалай Шпілеўскі.