Пазабіржавы валютны рынак часова закрываецца?
Беларускія банкі пачалі адмаўляцца праводзіць здзелкі па куплі-продажу валюты на пазабіржавым рынку.
Прычым у шэрагу выпадкаў адбылася адмова ад здзелак, якія планавалася паміж кліентамі аднаго банка і ў параўнальна невялікіх аб'ёмах. Тлумачэнні банкіраў зводзяцца да аднаго: "Сітуацыя незразумелая".
Між тым, заканадаўча сёння нішто не перашкаджае банкам праводзіць пазабіржавыя здзелкі. Першая дадатковая сесія на Беларускай валютна-фондавай біржы запланавана толькі на панядзелак, перадае АФН.
Верагодна, банкі хацелі б атрымаць афіцыйныя курсавыя арыенціры, пагатоў, што курс долара на дадатковай сесіі БВФБ чакаецца на ўзроўні 3800-4100.