Пазыкі прадпрыемстваў заплацілі іх дырэктары

У ходзе падатковых праверак двух прадпрыемстваў былі выяўленыя факты ўхілення ад выплаты падаткаў. Аднак сродкаў для пагашэння шкоды дзяржаве ў прадпрыемстваў-даўжнікоў не было. Тады падатковыя органы падалі грамадзянскія пазовы да іх дырэктараў. Па рашэнні судоў падатковая нястача — 113 млн рублёў — была спагнаная з кіраўнікоў у поўным аб'ёме, перадае БЕЛТА.