Пенсіянераў запрасілі на канцэрт, а распавядалі пра 7 лістапада

Пенсіянераў, якія навучаюцца ў так званым універсітэце трэцяга ўзросту, запрасілі на сімфанічны канцэрт, але правялі ўрачыстае пасяджэнне да ўгодкаў кастрычніцкай рэвалюцыі.

Вось што распавёў брэстаўчанін Марат Краўцоў:

"Патэлефанавалі, сказалі, што запрашаюць на 6-га лістапада, а 15-й, на Карла Маркса,19 на сімфанічны канцэрт. Я яшчэ перапытаў, дык паўтарылі: ”НА СІМФАНІЧНЫ КАНЦЭРТ”. Прыходжу, а там — бальшавіцкая сходка нейкая, прамовы адпаведныя. Віншуюць прысутных з днём гэтым… 7 лістапада. Выступаў [старшыня гарсавета] Масько, доўга прамаўляў пра рэвалюцыю, пра дасягненні сталінскіх часоў".

Спадар Краўцоў неўзабаве адтуль сыйшоў. Потым ад знаёмых даведаўся, што напрыканцы сходу была музычная праграма, складзеная з песень савецкіх часоў.

Фота — bymedia.net