Пентагон стварыў узнагароду для пераможцаў камп'ютарных бітваў
Гэтыя медалі будуць атрымліваць вайскоўцы, якія кіруюць беспілотнымі лятальнымі апаратамі, і хакеры, якія працуюць у Міністэрстве абароны ЗША.
Па словах міністра абароны ЗША Панетты, якія перадае Reuters, новая ўзнагарода адлюстроўвае змену тэхналагічных рэалій XXI стагоддзя.
Афіцыйная назва ўзнагароды — "За выдатнае ўжыванне ваеннага абсталявання". Па рангу яна стане дзявятай у спісе ўзнагарод Міністэрства абароны ЗША — гэта вышэй нават за знакамітую Бронзавую зорку. Акрамя таго, новы медаль стане адзінай ваеннай узнагародай, які стане магчымым атрымаць, не прымаючы ўдзелы ў баявых дзеяннях.
Фота — bestmaps.ru