Перад з'ездам кампартыі ў КНР адбыліся чатыры самаспаленні

Яны зладзілі самаспаленне на знак пратэсту супраць кіравання кітайскіх уладаў у Тыбеце. Акцыі адбыліся напярэдадні 18-га з'езду Камуністычнай партыі КНР, паведамляе ВВС са спасылкай на праваабаронцаў.

Юныя манахі спалілі сябе ў акрузе Аба ў правінцыі Сычуань. Там у апошнія месяцы адбылося мноства актаў самаспалення тыбетцаў. 15-гадовы юнак сканаў на месцы, двое іншых былі шпіталізаваныя.

Пазней у сераду акт самаспалення ў правінцыі Цінхай здзейсніла 23-гадовая жанчына, якая таксама сканала.

Пекін заяўляе, што тыбетцы маюць свабоду веравызнання, і вінаваціць духоўнага лідара Тыбета далай-ламу ў распальванні канфлікту.

Фота — yerkirmedia.am