Пералік карупцыйных злачынстваў зменшыцца

У Беларусі няма тэндэнцый росту карупцыйных злачынстваў. Пра гэта заявіў генеральны пракурор Аляксандр Канюк перад пачаткам 12-га паседжання рэспубліканскай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй.

Канюк: "Злачынствы карупцыйнай накіраванасці тэндэнцый да росту не маюць. Але, на жаль, такія справы сустракаюцца. У нас пералік карупцыйных злачынстваў не адпавядае рэальнаму стану рэчаў. Шэраг злачынстваў, якія ўваходзяць у гэты пералік, не з'яўляюцца карупцыйнымі. Таму яго трэба пераглядаць. Неабгрунтаванае ўключэнне ў гэты пералік некаторых відаў злачынстваў негатыўна ўплывае на пазіцыі Беларусі ў розных міжнародных рэйтынгах".

У паседжанні ўдзельнічаюць віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, першы намеснік міністра ўнутраных спраў Валянцін Міхневіч, прадстаўнікі іншых сілавых ведамстваў. Таксама ўдзельнічаюць пракуроры розных узроўняў, прадстаўнікі аблвыканкамаў.

Фота — ctv.by