Перамовы МАЗа з КАМАЗам: "Атрымліваецца пакуль не вельмі"
Перамовы наконт стварэння расійска-беларускага холдынгу "Расбелаўта" ўскладняюцца праз узаемныя асцярогі партнёраў.
Беларусь стварае міжведамасную працоўную групу, якая зоймецца падрыхтоўкай прапановаў па стварэнні расійска-беларускага холдынгу "Расбелаўта" (МАЗ-КАМАЗ). Адпаведнае распараджэнне беларускага прэм'ера № 53р было падпісанае 25 красавіка 2011 года.
Але перамовы не абяцаюць быць лёгкімі з-за кардынальна адрознага ўяўлення бакамі будучыні аб'яднанай кампаніі.
"Атрымліваецца пакуль не вельмі.Найперш, пабойваюцца беларускія партнёры. Баяцца, што купім і вынесем. У расійскага бізнэсу таксама ёсць асцярогі: увойдзем, заплацім, а яны ўвядуць "залатую" акцыю", — прызнаў сёння амбасадар РФ у Мінску Аляксандр Сурыкаў, перадае АФН.