Ператрусы ў Баранавічах
У Баранавічах распачаўся ператрус у грамадскага актывіста Вячаслава Болбата.
Пад час выбарчай кампаніі ён арганізоваў у рэгіёне працу выбарчага штабу кандыдата ў прэзідэнты Уладіміра Някляева.
У кватэру ўвайшло шэсць чалавек у цывільным, прад’явіўшы пастанову на ператрус. Зараз сувязь з Болбатам адсутнічае, перадае праваабарончы цэнтр "Вясна".
У дадзены момант супрацоўнікі КДБ ломяцця ў дзверы да сям'і баранавіцкіх актывістаў Малашчанкаў. Тацяна Малашчанка на выбарах была даверанай асобай Віталя Рымашэўскага, паведамляе "Наша Ніва"