Першакласнік прыйшоў у школу... з зараджаным пісталетам
Здарэнне адбылося напярэдадні ў Нью-Ёрку.
Паведамляецца, што зброю канфіскавалі для правядзення расследавання, а хлопчык быў адпраўлены ў паліцыю для гутаркі. Школа ў Квінсе, якую наведваў сямігадовы правапарушальнік, была часова зачынена.
Паліцыя мяркуе, што ў хлопчыка ёсць старэйшы брат, які ўваходзіць у адну з бандыцкіх груповак мегаполіса.
Падобнае здарэнне было месяц таму ў штаце Юта, калі 11-гадовы хлопчык прынёс з сабой у школу зброю "для самаабароны".
Пытанне аб кантролі за зброяй паўстала ў ЗША асабліва востра пасля нядаўняй трагедыі ў штаце Канэктыкут, дзе 20-гадовы Адам Ланза застрэліў ў школе 20 дзяцей і 6 дарослых, да гэтага забіўшы дома сваю маці. Два дні таму прэзідэнт ЗША Барак Абама заклікаў кангрэс прыняць законапраект, які ўводзіць больш жорсткія правілы набыцця і валодання зброяй.
Фота — AFP