Пінская моладзь не давярае беларускай сістэме адукацыі
Газета “Пінскі веснік” правяла апытанне сярод моладзі па тэме дзяржаўнай моладзевай палітыкі.
Практычна ўсе апытаныя лічаць, што формы навучання ў школах, сярэдне-спецыяльных навучальных установах і ВНУ вельмі састарэлі і замест прафесіяналаў рыхтуюць спецыялістаў шырокага профілю, якія потым не могуць працаваць.
Акрамя таго, пінская моладзь выказала абурэнне так званым “прымусовым размеркаваннем”, якое не мае ні маральнага, ні практычнага апраўдання. Карэспандэнт выдання падкрэслівае, што на пытанні аб сацыяльнай падтрымцы моладзі і маладых сем’яў з боку дзяржавы здолелі даць адказ толькі адзінкі.