Пінскі аўтобусны парк скарачае рэйсы
Адразу тры маршруты грамадскага транспарту былі адмененыя.
Пінскі аўтобусны парк адмяніў рэйсы аўтобусаў, якія развозілі пінчукоў з чыгуначнага вакзалу пасля прыбыцця начных цягнікоў. Кіраўніцтва прадпрыемства заяўляе аб стратнасці гэтых рэйсаў.
Акрамя таго, скарачэнне спасцігла і некаторыя прыгарадныя маршруты. Так што цяпер ў некаторыя вёскі на Піншчыне будзе дабрацца праблематычна.