Пінскі мэр занепакоіўся прышчэпкамі ад грыпу

На нарадзе кіраўнік гораду Аляксандр Гордзіч упэўніваў прысутных у выгадзе ад прышчэпак. Маўляў яны каштуюць значна танней за бальнічныя лісты. Дырэктарат не наракаў на адсутнасць грошай, а спрабаваў давесці, што ў рабочых ёсць нейкія забабоны наконт прышчэпак і яны адмаўляюцца іх рабіць.

На пачатак апошняй дэкады кастрычніка ў Пінску атрымалі прышчэпку ад грыпу каля 30 тысяч чалавек, з іх толькі 3 тысячы за кошт бюджэту прадпрыемстваў. Аб гэтым паведамляе тэлеканал “Варяг”.