Пінскі райвыканкам вызначыў спіс сацыяльных крамаў
У яго ўвайшло 12 гандлёвых кропак.
Зараз там па чацвяргах будуць абслугоўваць льготныя катэгорыі вяскоўцаў. У гэты дзень льготнікі могуць атрымаць пяціадсоткавую зніжку на пакупку тавару на суму да 50 тысяч рублёў. Прычым пад зніжкі не трапляюць алкаголь, тытунь і цукар.