Пінскім дружыннікам плацяць грошы за працу па серадах

Яны дапамагаюць пінскім міліцыянтам патруляваць горад і цяпер ім плацяць за такія “вахты”. Пра гэта распавёў удзельнік дружыны Пінскага заводу штучных скур.

Ці звязана гэта неяк з "маўклівымі днямі", добраахвотнікі не ведаюць. Кажуць, што на заводзе заробкі невялікія, таму ў патруль ходзяць нават дзяўчаты: грошы нікому не зашкодзяць.