Пінскія чыноўнікі атрымалі міліцэйскія ўзнагароды

Узнагароду ад імя міністра ўнутраных спраў атрымалі старшыня Пінскага гарвыканкаму, начальнік аддзелу ідэалогіі пінскага гарвыканкаму і рэктар Палескага дзяржуніверсітэту. Падставай для ўзнагароды стаў "асабісты ўнёсак у навучанне і выхаванне моладзі і актыўную працу па прапагандзе дзейнасці міліцыі".