Пінскія дэпутаты ўзялі шэфства над нядбайнымі бацькамі
Кожны дэпутат гарсавету павінен узяць асабістую апеку над двума асобамі, чыіх дзяцей выхоўвае дзяржава.
Адпаведнае рашэнне прыняў Пінскі гарсавет, паведамляе газета “Вечерний Брест”. Пінскія дэпутаты асабістым прыкладам будуць заахвочваць іх да працы, каб папоўніць дзяржаўны бюджэт.
Згодна са звесткамі органаў сацыяльнай абароны, на сённяшні дзень у Пінску зарэгістравана 119 сем’яў, у якіх 195 дзетак знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.