Пінску спаўняецца 915 гадоў

Летапісец апісаў, як Уладзіміра-Валынскі князь Давід распавядае свайму князю Кіеўскаму і Тураўскаму Святаполку, што іх сусед князь Церабавальскі Васілько збіраецца захапіць гарады Тураў і Пінск.

Варта адзначыць, што ў 1097 годзе  Пінск не заснавалі, а ўпершыню ўзгадалі. Выглядае на тое, што горад ужо даўно існаваў і стаў гэткім жа вялікім, як і квітнеючы ў тыя часы Тураў.

У сучаснай гісторыі першы Дзень горада ў Пінску правялі ў 1987 годзе. Тады ўпершыню было зладжана тэатралізаванае шоў і народныя гулянні.