Плата за харчаванне дзяцей у садках павялічыцца ў паўтара раза

Такое рашэнне замацаванае пастановай Савета міністраў №123, паведамляе interfax.by. Бацькі будуць пакрываць 60% ад кошту харчавання дзяцей у дзіцячых дашкольных установах. Пакуль што яны пакрываюць толькі 40% ад грашовых выдаткаў на харчаванне аднаго дашкольніка.

Такім чынам, з 1 сакавіка бацькам давядзецца выкласці ад 137 тысяч рублёў да 215 тысяч рублёў.

Апошні раз памеры аплаты за харчаванне ў дзіцячых дашкольных установах змяняліся ў 2011 годзе.

Фота — vchaspik.ua