Плаціні хоча аб'яднаць Лігу Еўропы і Лігу Чэмпіёнаў
Чарговую глабальную рэформу задумаў прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні.
Ён прапануе з 2015 года замест Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы пакінуць толькі адзін турнір — Суперлігу. У новым турніры будуць выступаць 80 камандаў, падзеленыя на 20 груп па 4 у кожнай, паведамляе "Прессбол".
Плаціні спасылаецца на фінансавую непрывабнасць Лігі Еўропы і вялікі адрыў ад Лігі чэмпіёнаў.
Ад вядучай еўрапейскай пяцёркі — Англія, Іспанія, Італія, Нямеччына і Францыя — у гэтай Лізе будзе стартаваць па шэсць камандаў: па чатыры адразу ў групе і яшчэ па дзве — у кваліфікацыі.
Фота: goodvin.info