Плату за навучанне могуць павысіць на 20%

Студэнты будуць плаціць на 18-20, а, магчыма, і на 28% больш. Гэта ўжо трэцяе падвышэнне коштаў за апошні год. Як заявіла неназваная крыніца парталу interfax.by, у выкладчыцкіх колах "аднаго з вядучых універсітэтаў краіны", кошты на навучанне падвысяць ўслед за заробкамі выкладчыкаў, якія паднялі ў кастрычніку на 28%.