Побач з кінатэатрам "Цэнтральны" згарэла машына

На сталічным праспекце Незалежнасці згарэў мікрааўтобус. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

"У 12.03 паступіла тэлефанаванне ад прахожага аб тым, што на праспекце Незалежнасці насупраць дома нумар 12 гарыць мікрааўтобус. У 12.06 супрацоўнікі МНС прыбылі на месца, машына ўжо гарэла адкрытым полымем. У 12.08 узгаранне было ліквідавана", — сказаў Дэмбоўскі.

Паводле яго слоў, вадзіцель аўтамабіля не пацярпеў. Прычыны ўзгарання высвятляюцца.