Полацкія рабочыя пакідаюць афіцыйны прафсаюз
Прычыны незадавальнення рабочых — нізкія заробкі, кепскія ўмовы працы ды іншыя праблемы, якія афіцыйны Белхімпрафсаюз не вырашае.
На прадпрыемстве "Полацк-шкловалакно" толькі ў цэху №12 каля сотні рабочых за месяц напісалі заявы ў бухгалтэрыю, каб з іх больш не вылічалі прафсаюзныя ўнёскі.
У той жа час рабочыя не спяшаюцца ўступаць у незалежны прафсаюз. Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу прадпрыемства Віктар Стукаў паведаміў Радыё "Свабода", што да іх пакуль прыйшлі толькі 2 чалавекі. Па яго словах, на рабочых ціснуць псіхалагічна — пагражаюць праблемамі, калі яны далучацца да Свабоднага прафсаюзу.