Польшча можа падаць у суд на “Газпром”

Польская нафтагазавая кампанія падасць пазоў у арбітражны суд на расійскі “Газпром”, калі да кастрычніка бакі не дамовяцца аб зніжцы цаны на экспартуемы ў Польшчу расійскі прыродны газ, паведамляюць інфармагенцтвы. У студзені 2010 года кампаніі дамовіліся аб прадаўжэнні існуючага паміж краінамі пагаднення аб пастаўках газу ў РП да 31 снежні 2037 г. Акрамя таго, дамова прадугледжвае падаўжэнне цяперашняга кантракту на транзіт газу па тэрыторыі Польшчы ў Еўропу да 2045 на тых жа ўмовах.